Кіраўнік МЗС Польшчы: Анджэй Пачобут стаў сімвалам незалежнага духа і веры ў свабоду


Польская «Gazeta Wyborcza» апублікавала артыкул, прысвечаны палітзняволенаму журналісту Анджэю Пачобуту, які ўжо больш за 1000 дзён знаходзіцца за кратамі.

У тым ліку ў артыкуле апублікаванае пасланне міністра замежных справаў Польшчы Радослава Сікорскага:

«Анджэй – журналіст, юрыст, папулярызатар гісторыі, актывіст Саюзу палякаў Беларусі – знаходзіцца ў турме, бо хацеў, каб яго краіна была свабоднай. І ў выніку стаў асабістым ворагам прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. За гэта яму прысудзілі восем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Анджэй Пачобут – беларускі паляк, патрыёт сваёй беларускай краіны, які спалучае найлепшае з нашай агульнай спадчыны. Для ўсіх нас ён стаў сімвалам незалежнага духу і веры ў свабоду. Ён сядзіць у турме, бо яго баіцца рэжым Лукашэнкі. Па злому намеру аўтакрата, гэты шанавальнік польскай і беларускай культуры, які распавядаў аб перапляценні нашай гісторыі, быў асуджаны, між іншым, за распальванне нацыянальнай варожасці».

«Мы верым, што Анджэй хутка будзе на волі», – цытуе міністра выдання.

Галоўны рэдактар ​​«Gazeta Wyborcza» Адам Міхнік напісаў, што бачыць у Пачобуце «гонар і высакароднасць», а таксама «непахіснасць».

«Рэдакцыя «Gazeta Wyborcza» патрабуе ад беларускіх уладаў неадкладнага вызвалення нашага журналіста. Мы ўвесь час просім польскія ўлады, міжнародныя арганізацыі і ўсю дэмакратычную супольнасць аказаць ціск на Беларусь у справе Анджэя», – гаворыцца ў артыкуле выдання.

Нагадаем,  Анджэй Пачобут застаецца за кратамі з 25 сакавіка 2021 года. Сёлета ў лютым яму прызначылі 8 гадоў зняволення, а ў жніўні ў наваполацкай калоніі яго на паўгода перавялі ў памяшканне камернага тыпу.

Hавiны
Кіраўнік МЗС Польшчы абмеркаваў з еўрадэпутатамі вызваленне палітвязняў у Беларусі
2023.12.21 22:22

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў