Менскіх манашак не пусцілі на калядны кірмаш у Англіі за падтрыманне вайны


Улады Ўінчэстэра ў Англіі забаранілі менскаму Свята-Елісавецінскаму манастыру ўдзельнічаць сёлета ў калядным базары. Прычына – падтрыманне манашкамі вайны ва Украіне, піша Telegram-канал «Хрысціянская візія».

Калядны кірмаш у Вялікай Брытаніі.
Фота: yana.kiev.ua

Менскі Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр не зможа сёлета прыехаць на калядны кірмаш у Англіі. Гарадская рада Ўінчэстэру забараніла гэтай рэлігійнай грамадзе ўдзельнічаць у кірмашы. Такім чынам улады падтрымалі зварот арганізацыяў грамадзянскай супольнасці, якія заклікалі не супрацоўнічаць з манастыром, бо ён падтрымлівае вайну.

Як раней паведамляла «Хрысціянская візія», Свята-Елісавецінскі манастыр, што месціцца ў Навінках, падтрымлівае агрэсію Крамля супраць Украіны не толькі на ўзроўні прапаганды, але і ўдзельнічае ў фінансаванні рыштунку для расейскіх вайскоўцаў, збірае грошы для гэтак званых «ЛНР» і «ДНР».

Калядны кірмаш ва Ўінчэстэры – адзін з самых буйных у Вялікай Брытаніі, штораз яго наведваюць больш за 350 тысяч чалавек. Удзел у ім – гэта магчымасць зарабіць грошы, а таксама папулярызаваць дзейнасць сваёй арганізацыі.

У Свята-Елісавецінскім манастыры працуюць майстэрні, дзе вырабляюць, у прыватнасці, посуд, свечкі, матронкі і адзенне.

Размова
Як праваслаўныя ў свеце ставяцца да вайны?
2022.06.10 16:59

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў