У Літве затрымалі двух асобаў, якія маглі дапамагаць «Горадня Азоту» абыходзіць санкцыі


Крымінальная служба Літоўскай мытні разам са служачымі Дэпартаменту дзяржбяспекі і Службы расследавання фінансавых злачынстваў расследуюць факт кантрабанды ўгнаенняў, вырабленых беларускай кампаніяй «Горадня Азот», якая трапіла пад санкцыі Еўрапейскага Звязу.

«Горадня Азот».
Фота: СШ / Белсат

Расследаванне было распачатае 13 студзеня. Яго ўзначальвае пракурор Клайпедскай акруговай пракуратуры, піша DELFI.

Затрымана больш як 3000 тон карбаміду коштам больш як € 2 млн, які везлі па чыгунцы. У кампаніях трох гарадоў на тэрыторыі Літвы, якіх падазраюць ва ўдзеле ў «ценявых» схемах для абыходу міжнародных санкцыяў, прайшлі ператрусы. Двое падазраваных затрыманыя.

Hавiны
У Літве затрымалі 15 вагонаў з беларускімі ўгнаеннямі
2023.02.22 12:26

У кастрычніку 2022 года беларуская кампанія «Техноспецтрейдинг» атрымала ад Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю разавую экспартную ліцэнзію на пастаўкі карбаміду. Прадукцыю кампанія мела паставіць эмірацкай фірме «DP World Commodities and Logistics FZE». Прычым фірма абавязвалася перавезці 30 тысяч тон карбаміду коштам € 15 млн.

Аднак «Техноспецтрейдинг» пазіцыянуе сябе не толькі як пастаўшчык, але і як вытворца карбаміду. Вось толькі офіс кампаніі – звычайны катэдж на ўскрайку Менску. Ніякай вытворчасці побач няма.

Высветлілася, што «сваю прадукцыю» «Техноспецтрейдинн» загружае на чыгуначнай станцыі «Аульс», што каля прадпрыемства «Горадня Азот». Працаўнікі кампаніі – былыя працаўнікі «Горадня Азоту».

Такім чынам гэтая фірма ёсць яшчэ адной «пракладкай» «Горадня Азоту». Яе могуць выкарыстоўваюць дзеля паставак прадукцыі ў Еўропу, каб абмінуць санкцыі, а эмірацкія пакупнікі – толькі прыкрыццё.

Hавiны
«Горадня Азот» абыходзіць еўрапейскія санкцыі
2023.02.20 20:49

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў