Новы смяротны прысуд у Беларусі і візіт Байдэна на Блізкі Усход. Галоўныя падзеі ў малюнках


Мастак Дэ Лёс разам з «Белсатам» падсумоўвае галоўныя падзеі апошніх тыдняў. Здагадаецеся, пра што ідзецца ў карыкатурах, без нашых падказак?

Малюнак Дэ Лёс / Белсат

Плот на мяжы Польшчы і Беларусі не будзе разбураны. Рэферэндум у Польшчы, дзе сярод іншага ў палякаў запыталі, ці падтрымліваюць яны знос агароджы на ўсходзе краіны, не адбыўся. Удзел у рэферэндуме ўзялі толькі 40 % з патрэбных мінімум 50 % выбарнікаў.

Меркаванні
Палякі выбралі крутыя перамены
2023.10.20 11:35

Іярданія адмяніла запланаваны на 18 кастрычніка чатырохбаковы саміт з удзелам прэзідэнта ЗША Джо Байдэна і лідараў Іярданіі, Егіпту і Палестынскай аўтаноміі. Сустрэчу адмянілі праз выбух у шпіталі ў сектары Газа 17 кастрычніка.

Малюнак Дэ Лёс / Белсат

Арабскія краіны абвінавацілі Ізраіль у наўмысным бамбаванні цывільных аб’ектаў. Ізраіль у сваю чаргу заяўляе, што ракетны ўдар нанеслі палестынскія баевікі. З гэтаю версіяй салідарныя Злучаныя Штаты. Мы апавядалі, што вядома пра трагедыю ў аль-Аглі і хто насамрэч нясе за гэта адказнасць.

Малюнак Дэ Лёс / Белсат

17 кастрычніка Менскі гарадскі суд вынес рашэнне аб ліквідацыі царквы «Новае жыццё». Гэтак улады паставілі кропку ў шматгадовым змаганні з вернікамі. Будынак царквы разбурылі яшчэ ўлетку.

З 1 студзеня 2024 года зноў плануюць змяняць Падатковы кодэкс. Чакаць змяншэння падаткаў беларусам не даводзіцца.

Малюнак Дэ Лёс / Белсат

Якія падаткі вырастуць у выпадку прыняцця новай рэдакцыі Падатковага кодэксу? Тут падрабязна адказваем на гэтае пытанне.

Малюнак Дэ Лёс / Белсат

І ў канцы адная з самых жахлівых навінаў апошніх дзён. За забойства 3-гадовага сына шматдзетнага бацьку прысудзілі да смяротнага пакарання, маці хлопчыка атрымала 25 гадоў калоніі строгага рэжыму.

Паводле інфармацыі следства, бацькі рэгулярна збівалі дзіця і здзекаваліся з яго. Хлопчыка прымушалі спаць голым на падлозе на кухні, білі тапкам па вуснах, апускалі галавой у вядро з вадою.

Падрабязнасці жахлівай гісторыі тут.

Дэ Лёс belsat.eu

Стужка навінаў