«Укренерго» папярэджвае ўкраінцаў пра магчымыя адключэнні электраэнергіі па ўсёй краіне


Пятніца 20 кастрычніка будзе яшчэ адным днём адключэнняў электраэнергіі па ўсёй тэрыторыі Украіны. Пра часовыя абмежаванні папярэджвае «Укренерго» і заклікае трымаць тэлефоны наладаванымі.

Па ўсёй Украіне ў пятніцу 21 кастрычніка будзе дзеяць рэжым ашчаджэння, будуць магчымы часовыя абмежаванні энергаспажывання, каб не дапусціць аварыйных адключэнняў на электрасетках. «Укренерго» папярэдзіла грамадзянаў праз свой тэлеграм-канал.

«Паважаныя ўкраінцы, дзякуем усім за разуменне і супрацу сёння. Заўтра нас усіх чакае яшчэ адзін няпросты дзень: часовыя абмежаванні энергаспажывання будуць магчымыя па ўсёй Украіне. У якіх сферах – паведамім заўтра раніцаю», – гаворыцца ў паведамленні.



У звязку з гэтым у «Укренерго» заклікаюць трымаць тэлефоны наладаванымі і перадаваць інфармацыю тым, хто не карыстаецца сацсеткамі.

Больш падрабязную інфармацыю пра адключэнне ў тым ці іншым рэгіёне можна знайсці на сайтах аператараў сістэмы размеркавання электраэнергіі, дадалі ва «Укренерго».

Гэта ўжо другі дзень дзеяння ашчадных захадаў і рэжыму ашчаджэння электраэнергіі ва Украіне, уведзеных 20 кастрычніка.

Hавiны
Расейскія войскі за тыдзень пашкодзілі 30 % украінскіх электрастанцыяў
2022.10.18 14:30

Раней паведамлялася, што з 10 кастрычніка 30 % украінскіх электрастанцыяў былі разбураныя ўдарамі расейскіх войскаў, што пацягнула масавыя адключэнні святла па ўсёй краіне. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі абвінаваціў Расею ў наўмысным пашкоджанні ўкраінскай энергетыкі і крытычнай інфраструктуры, назваўшы такія дзеянні тэрарыстычнымі нападамі.

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў