З украінскіх партоў выйшлі яшчэ чатыры судны з сельгаспрадукцыяй. Усяго – 31 судна


Яшчэ чатыры судны з сельскагаспадарчай прадукцыяй выйшлі з украінскіх партоў «Адэса», «Чарнаморск» і «Паўднёвы» 21 жніўня. На іх 33,3 тысячы тон прадукцыі, паведаміла Мінабароны Турцыі.

Загрузка збожжа.
Фота: Міністерство інфраструктури України/Facebook

Так, сухагруз «Да Лінг» з 14 тысячамі тон цукровых буракоў ідзе ў паўднёвакарэйскі порт Кунсан, «Фільёз» узяў на борт 5 тысяч тон расліннага алею, «Куброслі-І» – 10 тысяч тон пшаніцы і «Фойл» перавозіць 4,3 тыс тон расліннага алею.

Таксама 21 жніўня ў Турцыі будуць дагледжаны пяць судоў: чатыры пустыя, якія ідуць за грузам ва Украіну, і адно з прадуктовым грузам з Украіны.

Учора, 20 жніўня, яшчэ два судны са збожжам і сланечнікавым алеем выйшлі ў мора з украінскага порта «Чарнаморск». Суда вывезлі 6300 тон масла і 25 тысяч тон пшаніцы.

Як паведамляе агенцтва «Reuters», агульная колькасць адпраўленых суднаў з украінскіх партоў пасля іх разблакіроўкі 22 ліпеня, дасягнула 31-го, з улікам апошніх чатырох сухагрузаў. На разглядзе знаходзіцца яшчэ каля 40 заявак на ўваход ва ўкраінскія парты.

Hавiны
Украіна і Расея падпісалі пагадненне з Турцыяй і ААН наконт экспарту збожжа. Што яно прадугледжвае?
2022.07.22 19:31

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў