Пенсіянерку пакаралі 4,5 гадамі абмежавання волі і вялікім штрафам за каментары і «гвалт»


Суд Ленінскага раёну Менску пакараў 68-гадовую Зінаіду Казак 4,5 гадамі абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу і штрафам на суму 8000 рублёў. Пенсіянерку абвінавацілі ў абразе суддзі, прадстаўнікоў улады, Аляксандра Лукашэнкі, а таксама ў гвалце альбо пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да сілавікоў.

Зінаіда Казак. Крыніца: Viasna / Х

Усяго ў крымінальнай справе 28 эпізодаў, паведамляюць праваабаронцы. Справу разглядала суддзя Марына Клімчук.

Жанчыну ўтрымлівалі пад вартай ад 27 да 30 красавіка 2023 года. Потым да суда яе перавялі пад хатні арышт.

«Паводле матэрыялаў абвінавачання, Зінаіда Казак у перыяд са снежня 2020 года да сярэдзіны 2021 года ў тэлеграм-каналах і чатах дапускала абразлівыя каментары ў дачыненні пракурорскіх работнікаў, суддзяў, супрацоўнікаў міліцыі, сярод якіх – [былы – рэд.] міністр унутраных справаў Рэспублікі Беларусь Караеў, памочнік пракурора Кастрычніцкага раёну Менску, старшыня суда Лідскага раёну, суддзя суда Маладзечанскага раёну, намеснік начальніка ўпраўлення КДБ па Гарадзенскай вобласці і шмат іншых», – піша «Вясна».

Некалькі «пацярпелых» запрасілі кампенсацыю за маральную шкоду, агулам на суму 4000 рублёў.

Віну Зінаіда Казак прызнала часткова, матэрыяльныя прэтэнзіі адхіліла.

Hавiны
«Нават праказа здзівіла б менш». Навуковец патлумачыў, чаму цынга ў Латыпава – жахліва
2024.02.16 19:02

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў