Як стаць экапазітыўным гарадзенцам: даведнік для актывістаў «Зялёнага Дазору»


https://youtu.be/41f5_7iM9-s
Для таго, каб звярнуць увагу на экалагічныя праблемы, напрыклад, праблему беспрытульных катоў, не абавязкова лезці ў смеццевыя кантэйнеры, як у Горадні гэта робіць гурт «ЗD».

Ёсць іншыя механізмы, мяркуюць актывісты «Зялёнага Дазору», якія сёння прэзентуюць адмысловы даведнік для шараговых грамадзянаў.

{movie}Як стаць экапазітыўным гарадзенцам: даведнік для актывістаў «Зялёнага Дазору» |right|17270{/movie}

Ніхто не вывозіць смецця, якога багата ля кантэйнераў? Ля вашага дому спілоўваюць дрэва? Ці, можа, нехта мые машыну на беразе возера? Як развязаць гэтыя ды іншыя штодзённыя экалагічныя дылемы, падкажа даведнік, складзены «Зялёным Дазорам» і прэзентаваны ў Горадні.

Глабальна ж палігоны са смеццем працягваюць складаць адну з найважнейшых экалагічных праблемаў. Мінулаю восенню ў Горадні прайшла актыўная кампанія заварвання смеццеправодаў. Гэта было адною з умоваў Сусветнага банку дзеля вылучэння крэдыту памерам $ 42,5 млн – на будаўніцтва смеццеперапрацоўчага заводу.

Беларусь пакуль у ліку краінаў, якія нядбайна ставяцца да другаснае сыравіны, а тэндэнцыі ёсць – да селектавання смецця ды паўторнага выкарыстання ў вытворчасці.

Эколагі і звыклыя гарадзенцы змогуць уздыхнуць з палёгкаю ў 2015 годзе – менавіта такі тэрмін адвялі для запуску заводу перапрацоўкі смецця. Пакуль жыхары гораду над Нёмнам вучацца сартаваць пластык, паперу і шкло на побытавым узроўні.

Алесь Кіркевіч

Глядзі таксама
Каментары