У Вільні развіталіся з праваабаронцам Алегам Гулаком


Развітанне са старшынём Беларускага Хельсінскага камітэту Алегам Гулаком прайшло 20 снежня ва ўніверсітэцкім касцёле Святых Янаў у Вільні.

Грамадзянская паніхіда па праваабаронцы Алегу Гулаку прайшла 20 снежня ў Вільні. Развітанне доўжылася тры з паловай гадзіны. Мноства людзей захацелі правесці ў апошні шлях старшыню Беларускага Хельсінкскага камітэту.

Пахаванне старшыні Беларускага Хельсінкскага камітэту Алега Гулака. Вільня, Літва. 20 снежня 2022 года.
Фота: Белсат

Паводле калег праваабаронцы, пасля крэмацыі прах Алега Гулака пахаваюць на радзіме — у пасёлку Жылічы Кіраўскага раёну Магілёўскай вобласці.

Алег Гулак памёр 16 снежня. Яму было 55 гадоў. Спынілася сэрца.

Гулак з 1996 года працаваў у Беларускім Хельсінкскім камітэце, з 2008-га – старшыня гэтай праваабарончай арганізацыі. Як грамадскі абаронца браў удзел у сотнях судовых працэсах і грамадскіх дзеяннях у абароне правоў асобаў, якія сталіся ахвярамі пераследу ў Беларусі.

Пахаванне старшыні Беларускага Хельсінкскага камітэту Алега Гулака. Вільня, Літва. 20 снежня 2022 года.
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Меркаванні
Я ведала Алега Гулака ледзь не ўсё жыццё
2022.12.19 09:57

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў