Віцэ-прэм’ер расказаў, колькі беларусаў прымусілі працаваць задарма на суботніку


У Беларусі 20 красавіка ў агульнарэспубліканскім суботніку, паводле папярэдніх звестак, у ўзялі ўдзел каля 2 млн 400 тыс. асобаў. Было сабрана каля 14,5 млн рублёў, паведаміў намеснік прэм’ер-міністра Пётр Пархомчык.

Суботнік 20 красавіка.
Фота: ЖКХ Минск Официально / Telegram

«Гэта на 400 тыс. рублёў больш, чым у мінулым годзе», – заявіў віцэ-прэмʼер.

З заробленых грошай плануецца 35 % аддаць Гомельскаму аблвыканкаму на рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу «Дзецям – ахвярам вайны» ў аграгарадку Чырвоны Бераг Жлобінскага раёну. Яшчэ столькі ж грошай пойдуць на стварэнне на базе Кобрынскага ўмацавання Берасцейскай крэпасці рэспубліканскага цэнтру патрыятычнага выхавання моладзі.

Рэшту заробленых на суботніку сродкаў перададуць на рэканструкцыю і аднаўленне мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, размешчаных у вобласцях і Менску.

Аб’ектыў
66 суботнікаў: колькасць народных прыбіранняў у Беларусі б’е рэкорды
2024.04.13 21:39

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў