Пратэсты супраць закону аб «замежных агентах» і вывяржэнне вулкану. Фатаграфіі тыдня


Пратэсты ў Грузіі супраць закону аб «замежных агентах», моцная залева ў ААЭ, вывяржэнне вулкану ў Інданезіі – сабралі здымкі за тыдзень.

Вывяржэнне вулкану Руанг у Сітарj (Sitaro), Інданезія. 19 красавіка 2024 года.
Фота: Ronny Adolof Buol / AFP / East News
Увукурундо Зільфа (справа) сядзіць побач са сваім мужам і дзіцем у іх часовым прытулку пасля паводкі ў раёне Гатумба ў Буджумбуры. Урад Бурундзі і Арганізацыя Аб’яднаных Нацый выступілі з заклікам аб фінансавай дапамозе, каб справіцца з «разбуральнымі наступствамі» шматмесячных бесперапынных дажджоў, якія прывялі да перамяшчэння амаль 100 000 чалавек. У апошнія тыдні Усходняя Афрыка перажывае праліўныя дажджы, якія ў першай палове красавіка забралі жыцці сама меней 58 чалавек у Танзаніі і 13 чалавек у Кеніі. 19 красавіка 2024 года. Буджумбура (Bujumbura), Бурундзі.
Фота: Tchandrou Nitanga / AFP / East News
Фатаграфіі ўкраінскіх вайскоўцаў, забітых падчас расейска-ўкраінскай вайны, выстаўлены ў царкве Святых Пятра і Паўла ў Львове, Украіна. 16 красавіка 2024 года.
Фота: Francisco Seco / AP Photo / East News
Чалавек з тварам, размаляваным у колеры сцяга ЕЗ і сцяга Грузіі, стаіць каля будынку парламенту Грузіі. Дэманстранты сабраліся ля парламенту ў знак пратэсту супраць паўторнага ўвядзення законапраекта «Аб празрыстасці замежнага ўплыву». Падчас галасавання, якое байкатавалі апазіцыйныя дэпутаты, 83 заканадаўцы ад кіруючай партыі «Грузінская мара» падтрымалі ў першым чытанні законапраект, які з’яўляецца аналагам расейскага закона аб «замежных агентах». Тбілісі, Грузія. 18 красавіка 2024 года.
Фота: Giorgi Arjevanidze / AFP / East News
Палестынцы стаяць у чарзе з каністрамі каля раздатчыка вады ў горадзе Газа, сектар Газа. 18 красавіка 2024 года.
Фота: Dawoud Abo Alkas / Anadolu Press / Abaca Press / East News
Пакінуты аўтамабіль стаіць у паводкавай вадзе, выкліканай моцным дажджом у Дубаі, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. 18 красавіка 2024 года.
Фота: Christopher Pike / AP Photo / East News
Актрыса Мэры Міна, якая грае вярхоўную жрыцу, трымае факел з полымем падчас фінальнай генеральнай рэпетыцыі цырымоніі запальвання агню Алімпійскіх гульняў у Парыжы на месцы Старажытнай Алімпіі, Грэцыя. 15 красавіка 2024 года.
Фота: Petros Giannakouris / AP Photo / East News
Алені пераходзяць дарогу ў лесе Таўнус (Taunus) каля Франкфурту, Нямеччына. 17 красавіка 2024 года.
Фота: Michael Probst / AP Photo / East News

Андрэй Шаўчэнка belsat.eu

Стужка навінаў