Выбары не за гарамі


https://youtu.be/Gdj87Qy0obk
Шэсць з дванаццаці. Палова выбарчых камісіяў на Луганшчыне захопленая тэрарыстамі. Гэтак, сёння пад іх катроль перайшло і памяшканне акруговай выбарчай камісіі №110 ў горадзе Лісічанск. Усіх працаўнікоў выгналі, а ўваход апячаталі пячаткай Данецкай народнай рэспублікі.

Украіна жыве хуткімі выбарамі. Калі ідзеш тут, на Майдане, можна пачуць дыскусіі пра тое, хто за каго будзе галасаваць і чаму. Вельмі шмат перадвыбарчае агітацыі. Размова ідзе перадусім пра адзінства Украіны і ўсталяванне міру. А таксама пра магчымасць выбраць прэзідэнта ўжо ў першым туры.

{movie}Выбары не за гарамі |right|16542{/movie}

І калі так станецца, то пераможцам будзе бізнесовец Пятро Парашэнка. Паводле апошняга даследавання Міжнароднага інстытуту сацыялогіі, сярод тых, хто мае права голасу ва Украіне, падтрымліваюць менавіта Парашэнку 53,2 %. А яшчэ ў красавіку гэтае падтрыманне складала 48,4 %. А вось лічба прыхільнікаў былое прэм’еркі Юліі Цімашэнкі змяншаецца. Калі раней за яе планавалі галасаваць 14 % выбарцаў, то цяпер – толькі 10,1 %. На трэцім месцы былы віцэ-прэм’ер Сяргей Цігіпка. Ягоны рэйтынг вырас у параўнанні з красавіцкім: з 7,4 % да 8,8 %.

Выбары маюць адбыцца, іх усе чакаюць, бо, як кажуць, – гэта надзея нарэшце вярнуцца да стабільнасці Украіны, бо ад напружанасці ды няпэўнасці ўсе проста стаміліся.

І каб усё адбылося паводле заканадаўства і дэмакратычных стандартаў, ва Украіну ўжо масава прыяжджаюць міжнародныя назіральнікі. Гэтак, на лётнішчы “Барыспаль” мы на ўласныя вочы пабачылі цэлыя чэргі для акрэдытацыі назіральнікаў ад АБСЕ. Ад краінаў-чальцоў гэтае арганізацыі ва Украіну маюць прыехаць каля тысячы назіральнікаў. Акрамя гэтага, каля ста назіральнікаў працуюць тут стала.

Амерыканскія эксперты ўжо назвалі хуткія выбары найбольш важнымі для Украіны, але адначасова – і найбольш складанымі. Адзіная, хто выказвае незадаволенасць выбарамі, гэта Масква. Напярэдадні прэм’ер Дзмітрый Мядзведзеў выказаў сумнеў, што выбары ва Украіне пройдуць належным чынам. Адносна легітымнасці выбараў негатыўна выказваюцца і ў Дзярждуме. Як вынік – расейскі бок не будзе накіроўваць афіцыйных назіральнікаў за выбарамі. Хоць у Маскве сцвярджаюць, што прызнАюць вынікі выбараў, калі яны будуць спрыяць міру ва Украіне. Пэўнасці Маскве можа дадаць падпісАны з Кітаем кантракт стагоддзя на пастаўкі газу, які ацэньваюць ажно на 400 мільярдаў долараў.

І хоць да стабільнасці ва Украіне яшчэ далёка, вера ў выбары, што адбудуцца ўжо ў нядзелю, вялікая. Гэта будзе адзін з высілкаў, які зрабілі загінулыя між (й)іншага тут, на вуліцы Інстытуцкай. Забойцы 46-ці з(ь й)іх устаноўленыя. Сямёра ўжо затрыманыя. Рэшта застаецца ў вышуку. Пракуратура адзначае, што пераважна гэта былыя беркутаўцы, якія хаваюцца ў Крыме ці на ўсходзе Украіны, які застаецца найбольш гарачым рэгіёнам.

Сяргей Падсаонны, “Белсат”, Кіеў

Глядзі таксама
Каментары