Збор подпісаў як спосаб «дагрукацца» да выбарніка


https://youtu.be/Ppo8wobH_w4
https://youtu.be/VH2o5S27cLY
У першы дзень збору подпісаў карэспандэнты «Белсату» сустрэлі ў цэнтры Менску не толькі сябраў ініцыятыўных групаў, але і самых прэтэндэнтаў на найвышэйшую дзяржаўную пасаду.

«А як нас можна пабачыць, калі дзяржаўнае тэлебачанне такіх магчымасцяў не дае? – кажа Андрэй Саннікаў, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь». – Мы пакуль не раздаем ніякіх матэрыялаў і не ладзім сустрэчаў з выбарнікамі, бо агітацыя забараняецца. Людзі падыходзяць самыя, пытаюцца, дзе яшчэ ёсць такія пікеты, дзе збіраюць подпісы, і, напэўна, будуць распаўсюджваць пра гэта інфармацыю».

Прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук у першы дзень збору подпісаў таксама быў разам з чальцамі сваёй ініцыятыўнай групы. «Існуе такая сітуацыя, што на дзяржаўнае тэлебачанне не пускаюць, да газетаў не дапускаюць. Таму мы будзем вельмі актыўна праводзіць пікеты і збор подпісаў, каб людзі даведаліся, хто я такі, і каб ведалі, што ёсць альтэрнатыва існай уладзе і што гэтая альтэрнатыва – значна лепшая», – заявіў палітык.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары