Бярдзянск – у чаканні Януковіча


Пазбаўленага паўнамоцтваў былога прэзідэнта Украіны чакаюць у Бярдзянску.

Паводле ўкраінскіх медыяў, Бердзянск – самы зручны пункт для прыбыцця Януковіча, каб пасля накіравацца ў Данецк, дзе заўсёды найбольш падтрымлівалі палітыка. У горадзе ўзмоцненыя захады бяспекі: на месцы працуюць групы СБУ і ваеннай выведкі, усе пад’езды і падыходы перакрытыя, машыны праходзяць пільны агляд, а аэрапорт з адзінаю паласою заблакаваны бетоннымі канструкцыямі.

Звесткі пра тое, што адхілены ад улады прэзідэнт можа вярнуцца ва Украіну з’явіліся ў сераду 16 красавіка. Фігуравала нават канкрэтная дата – 20 красавіка, дзень святкавання Вялікадня.

Віктар Януковіч збег з краіны сёлета ў канцы лютага пасля дзяржаўнага перавароту. З тых часоў ён некалькі разоў з’яўляўся на публіцы і даваў прэс-канферэнцыі з Растову-на-Доне.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў