Прызначылі новага в. а. міністра абароны Украіны


Вярхоўная Рада Украіны адправіла ў адстаўку в. а. міністра абароны Ігара Ценюха і прызначыла новага. Адстаўкі свайго кіраўніка Аляксандра Турчынава Рада не падтрымала.

Цяпер Міністэрства абароны часова ўзначаліў генерал-палкоўнік Міхаіл Коваль, якога 5 сакавіка ля вайсковага гарнізону у Ялце выкралі невядомыя, а праз некалькі гадзінаў адпусцілі без усялякіх тлумачэнняў. Перад прызначэннем ён займаў пасады першага намеснікам старшыні Дэпартаменту памежнай службы Украіны і дырэктара Дэпартаменту працы з асабовым складам.

Аляксандр жа Турчынаў сам паставіў пытанне пра сваю адстаўку – у адказ на прэтэнзіі з боку лідара партыі «Удар» Віталя Клічка. «За» прагаласавалі 2 кандыдаты з 289 дэпутатаў.

АК, belsat.eu, паводле unian.net, pravda.com.ua

Глядзі таксама
Каментары