Расея і Паўночная Карэя: Братэрства навекі


У Народным палацы культуры ў Пхеньяне адкрылася фотавыстава, прысвечаная гісторыі сяброўства дзвюх краінаў.

Пачаткам расейска-паўночнакарэйскага сяброўства аўтары выставы палічылі 1949 год, калі адбыўся першы афіцыйны візіт прадстаўніка паўночнакарэйскай дыпламатыі ў СССР. Паглядзець на выставу «Гісторыя сяброўства» прыйшлі прадстаўнікі паўночнакарэйскага істэблішменту і расейская дэлегацыя.

{movie}Расея і Паўночная Карэя: Братэрства навекі |right|15491{/movie}

Апошнім часам адносіны паміж Расеяй і Паўночнаю Карэяй заўважна палепшыліся. Летась Масква аднавіла чыгуначнае спалучэнне, робячы стаўку на інтэнсіфікацыю гандлёвых адносінаў з Пхеньянам.

Паўночная Карэя цяпер перабывае ў міжнароднай эканамічнай блакадзе за распрацоўванне і выкарыстанне ядравай зброі.

Zrzut ekranu 2014-03-24 o 17.02.40

Выпрабаванне ядравай зброі ў 2013 г.

Тым часам Уладзімір Пуцін летась зрабіў заяву, што выступае за аднаўленне ядравых перамоваў Паўночнай Карэі са Злучанымі Штатамі, Кітаем, Паўднёвай Карэяй і Японіяй.

ЮВ, belsat.eu

https://youtu.be/E8IjKf1p0Uw

Глядзі таксама
Каментары