Расейскі вайсковы самалёт у небе над Бабруйскам (відэа)


На лётнішчы ў Бабруйску 13 сакавіка прызямліліся шэсць знішчальнікаў Су-27 і тры вайскова-транспартныя самалёты ВПС РФ з авіяцыйна-тэхнічным персаналам са складу авіяцыйных фармаванняў Заходняй вайсковай акругі Узброеных сілаў Расеі. Разам з новымі, цяпер на тэрыторыі Беларусі ўжо налічваецца 10 расейскіх Су-27. Чатыры з іх – дзяжурнае звяно на лётнішчы ў Баранавічах.

Здымачнай групе «Белсату» ўдалося зняць у небе над Бабруйскам расейскі транспартны самалёт АН-12:

{movie}Расейскі вайсковы самалёт у небе над Бабруйскам (відэа)|right|15307{/movie}

Як паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі, авіяцыйныя сілы Расеі будуць задзеяныя на другім этапе праверярання баявой гатовасці Узброеных сілаў Беларусі. Мяркуючы з гэтай інфармацыі, аб перабазаванні расейскіх знішчальнікаў на працяглы час у Беларусь гаворкі пакуль не ідзе.



Разам з тым у Мінабароны зазначаюць, што «ў выпадку далейшага нарошчвання групоўкі войскаў у сумежных з Рэспублікаю Беларусь дзяржавах на тэрыторыі Беларусі будуць прымацца адэкватныя захады рэагавання».

Пра тое, што Беларусь прапануе Расеі размясціць у сябе дадаткова да 15 самалётаў у сувязі з актыўнасцю NATO каля межаў краіны, Лукашэнка заявіў 12 сакавіка на паседжанні Савету бяспекі.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў