Падзяліся з бліжнім – дабрачынная акцыя ў Менску


https://youtu.be/CvpYRp8mIMg
Не трэба быць вялікім і заможным, каб дапамагаць тым, каму гэта неабходна. У юбілейным 150-м выданні праграмы «Маю права» вы даведаецеся, што можна рабіць з рэчамі, ад якіх вы стаміліся.

Грамадства спажыўцоў прагне новага, але што рабіць са старым адзеннем? У Менску адбылася дабрачынная акцыя, якую зладзілі ўдзельнікі грамадскага аб’яднання «Пазітыўны рух». Кожны мог падзяліцца неабходнымі рэчамі з тымі, хто з розных прычынаў не можа набыць іх у краме. Сабраныя вопратка і абутак пайшлі насельнікам інтэрнату для дарослых з псіханеўралагічнымі асаблівасцямі.

{movie}Падзяліся з бліжнім – дабрачынная акцыя ў Менску|right|15303{/movie}

Паводле Таццяна Жарнасек з грамадзянскага аб’яднання «Пазітыўны рух», за чатыры дні нанеслі столькі рэчаў, што іх не было куды пакласці.

І сапраўды ёсць каму дапамагаць. «Шмат каго з гэтых людзей сваякі прывезлі, здалі ды забыліся пра іх. Аднак водгук неабыякавых перавысіў усе чаканні», – кажа Ірына Статкевіч з «Пазітыўнага руху». Яна трапіла ў інтэрнат выпадкова, аднак ўражанне было настолькі моцнае, што адразу прапанавала кіраўніцтву сваю дапамогу.

Адметна і тое, што чыноўнікі, якія працуюць у галіне сацыяльнай дапамогі, ніколі не прызнаюцца ў наяўнасці праблемаў, а падобную дабрачыннасць заўсёды ўспрымаюць насцярожана. Тым больш каштоўная ініцыятыва тых, хто ідзе насуперак і дапамагае бліжнім.

Паглядзець праграму «Маю права» можна ў онлайн-трансляцыі, а таксама ў архіве праграмы на сайце «Белсату».

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары