Каму дастанецца Крым?


Сёння ўжо не Кіеў, а Крым – самае гарачае месца ва Украіне. Расея хоча паказаць Украіне, што Крым можа стаць новым Прыднястроўем ці новаю Асеціяй, мяркуе аналітык Яўген Вараб’ёў.



Каля парламенту Аўтаномнай Рэспублікі Крым адбыліся бойкі паміж удзельнікамі двух мітынгаў – прыхільнікамі розных палітычных праектаў.

{movie}Каму дастанецца Крым? |right|15029{/movie}

У супрацьстаянні бяруць удзел жыхары Крыму, якія сабраліся на бестэрміновую акцыю з патрабаваннем не прызнаваць новай улады ў Кіеве, і крымскія татары, якія падтрымліваюць дасягненні Майдану. Тэрыторыя паўвостраву Крым – частка Украіны, але амаль 60 % насельніцтва – расейцы. Да таго ж там дыслакаваны расейскі Чарнаморскі флот. Цяпер ён прыведзены ў баявую гатовасць. Тры былыя прэзідэнты Украіны, Леанід Краўчук, Леанід Кучма і Віктар Юшчанка, абвінавацілі Расею ў беспасярэднім умяшанні ў палітычнае жыццё Крыму.

«Крым выкарыстоўваюць не толькі ў якасці палітычнай карты ўнутры Украіны, але ён выкарыстоўваецца Расеяй у кантэксце больш шырокай палітыкі вонкавага вызначэння Украіны», – падкрэсліў аналітык у справах Украіны Яўген Вараб’ёў. Паводле эксперта, Расея можа выкарыстаць сітуацыю на паўвостраве, каб перадухіліць інтэграцыю Украіны з Еўразвязам, паказваючы, што Крым можа ператварыцца ў новую гарачую кропку.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў