Арганізатар вывазу ў Беларусь украінскіх дзяцей прызнаў датычнасць да гэтага Лукашэнкі


Паралімпіец, арганізатар вывазу ў Беларусь дзяцей з акупаваных тэрыторыяў Украіны Аляксей Талай прызнаў, што атрымаў згоду на гэта асабіста ад Лукашэнкі. Пра гэта грамадскі дзеяч заявіў у інтэрв’ю дзяржаўнай кампаніі БелТА. Менавіта за дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей Міжнародны крымінальны суд раней выдаў ордар на арышт расейскага прэзідэнта.

Аляксей Талай на чыгуначным вакзале ў Менску сустракае цягнік з украінскімі дзецьмі. 25 красавіка 2023 года.
Фота: Аляксей Талай / «ВКонтакте»

Паралімпіец, арганізатар ды ідэйны натхняльнік вывазу ў Беларусь дзяцей з акупаваных тэрыторыяў Украіны Аляксей Талай прызнаў, што Аляксандр Лукашэнка даў згоду на рэалізацыю гэтага праекту.

«У гэты няпросты час я мусіў параіцца з кіраўніком дзяржавы. Усё, што тычыцца дзяржавы і нашых нацыянальных інтарэсаў, мы як грамадскія дзеячы павінны былі недзе ўзгадняць, што я і зрабіў. Атрымаўшы згоду і падтрыманне кіраўніка дзяржавы, мы сталі прапрацоўваць магчымасць адпачынку дзяцей Данбасу ў Беларусі», – заявіў Талай.

У Менску кажуць, што прывозяць украінскіх дзяцей на аздараўленне. Аднак старшыня НАУ, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінету Павел Латушка адзначае, што Беларусь не ёсць нейтральнаю краінаю, таму такі вываз можна прызнаць нелегальным. Паводле палітыка, шмат якія з гэтых дзяцей – сіроты, і на іхнае перамяшчэнне мусяць пагадзіцца ўкраінскія ўлады, а яны такога дазволу не давалі.

Hавiны
«Гэта першы ўдар». Павел Латушка перадаў суду ў Гаазе першую частку справы супраць Лукашэнкі
2023.06.14 22:32

Латушка падрыхтаваў справаздачу пра вываз у Беларусь дзяцей з акупаваных тэрыторыяў Украіны, першую частку дакументаў ужо перадалі ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе. У сакавіку ўстанова выдала ордар на арышт прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна і ўпаўнаважанай у правах дзіцяці Марыі Львовай-Бяловай, абвінаваціўшы іх у незаконнай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей.

Як паведамлялася, цягам апошніх гадоў у Беларусі пабывалі больш за тры тысячы дзяцей з акупаванага Данбасу.

Hавiны
У Беларусі пабылі на «аздараўленні» больш за 3 тысячы дзяцей з Данбасу
2023.05.31 15:23

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў