Міжнародны суд у Гаазе выдаў ордар на арышт Пуціна


Міжнародны суд у Гаазе выдаў ордар на арышт прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна і ўпаўнаважанай па правах дзіцяці Марыі Львовай-Бяловай. Аб гэтым паведамляе прэсавая служба міжнароднай установы. 

Міжнародны крымінальны суд у Гаазе.
Фота: Anadolu Agency

17 сакавіка Міжнародны крымінальны суд у Гаазе (ICC) выдаў ордар на арышт прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна і ўпаўнаважанай па правах дзіцяці Марыі Львовай-Бяловай. Міжнародны крымінальны суд тлумачыць сваё рашэнне тым, што Пуцін і Львова-Бялова падазраюцца ў незаконнай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей.

«Сёння, 17 сакавіка 2023 года, Другая палата дасудовага разбору Міжнароднага крымінальнага суда выдала ордары на арышт двух персон у кантэксце сітуацыі ва Украіне: спадара Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна і спадарыні Марыі Аляксееўны Львовай-Бялова», – гаворыцца ў прэс-рэлізе ICC.

Адносна падрабязнасцяў абвінавачання Пуціну і Львовай-Бяловай паведамляецца, што расейскі прэзідэнт і ўпаўнаважаная па справах дзіцяці нясуць адказнасць за ваеннае злачынства «незаконнай дэпартацыі насельніцтва (дзяцей) і незаконнага перамяшчэння насельніцтва (дзяцей) з акупаваных тэрыторый Украіны на тэрыторыю Расейскай Федэрацыі. Федэрацыі (згодна з артыкуламі 8(2)(a)(vii) і 8(2)(b)(viii) Рымскага статута). Злачынствы, як мяркуецца, былі ўчынены на акупаванай тэрыторыі Украіны як мінімум з 24 лютага 2022 года».

Суд указвае на падставы меркаваць пра тое, што Пуцін нясе індывідуальную крымінальную адказнасць за вышэйзгаданыя злачынствы«. Падобныя ж меркаванні выказаны і адносна адказнасці Львовай-Бяловай.

ICC таксама паведамляе, што да выдачы ордара на арышт па гэтым пытанні працавала Палата папярэдняй вытворчасці на падставе заявы абвінавачання ад 22 лютага 2023 года.

Паведамляецца таксама, што ордары «зʼяўляюцца сакрэтнымі для абароны пацярпелых і сведкаў, а таксама для забеспячэння бяспекі расследавання». Аднак Палата папярэдняй судовай вытворчасці таксама палічыла, што «у інтарэсах правасуддзя ўпаўнаважыць Сакратарыят публічна раскрываць наяўнасць ордараў, імёны падазраваных, у дачыненні да якіх выдадзены ордары, і спосабы адказнасці, устаноўленыя Палатай».

Вышэйзгаданыя ордары на арышт былі выдадзены на падставе заяваў, пададзеных пракуратурай 22 лютага 2023 года.

Глядзіце таксама відэазаяву старшыні  ICC, суддзі Пятра Гафманьскага:

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў