«НеМакДоналдс» у Беларусі ўсё ж змяніў назву: больш не «Мы открыты»


Колішнія рэстараны «McDonald’s» у Беларусі з мінулага лістапада працавалі пад шыльдаю «Мы открыты». Цяпер «безыменная» сетка займела назву: 18 красавіка на рэстараны пачалі вешаць шыльды «Mak.by», адпаведна перайменавалі мабільную праграму.

Уладальніца закрытых у Беларусі рэстаранаў сеткі «McDonald’s», кампанія «КСБ Віктары Рэстараны», падала заяўку на рэгістрацыю таварнага знаку «Mak.by» 5 красавіка.

Прычыны знікнення «McDonald’s» з Беларусі не называліся. Спачатку рэстараны анансавалі ў сацсетках, што пераймянуюцца ў «Вкусно – и точка» – гэтак назвалі «МакДоналдсы» ў Расеі пасля сыходу кампаніі праз вайну ва Украіне. А затым рэстараны без тлумачэння прычынаў змянілі шыльды на «Мы открыты». Аляксандр Лукашэнка пазней прыводзіў гэта як прыклад удалай нацыяналізацыі заходніх прадпрыемстваў (хоць рэстараны фармальна не належаць дзяржаве).

У Беларусі дзеяла не сама кампанія «McDonald’s», замест яе быў франчайзі «КСБ Віктары Рэстараны», які кіраваў сеткаю рэстаранаў «McDonald’s». Уласнік – Кайрат Баранбаеў, казах са сваяцкімі сувязямі з кланам Назарбаевых, цяпер на радзіме асуджаны на 8 гадоў зняволення за прысабечванне чужой маёмасці і адмыванне грошай, атрыманых злачынным шляхам. Праз гэта рэстараны «McDonald’s» часова спынялі дзейнасць у Казахстане, але пасля запрацавалі пад «беларускай» назваю «Мы открыты».

Аналітыка
На развітанне з «McDonald’s»: склалі міні-індэкс біг-маку для Беларусі і суседзяў
2022.11.21 09:00

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў