Гомельскія чыноўнікі адмянілі Новы год


Уначы з 31 снежня на 1 студзеня ў Гомлі не будуць адбывацца святочныя імпрэзы. Пра гэта інфармуе сайт гомельскага гарвыканкаму.

«У сувязі са зваротамі грамадзянаў адмяняюцца святочныя мерапрыемствы. Навагодняя віншавальная праграма адбудзецца паводле плану 1 студзеня 2014 года», – гаворыцца на сайце.

Паводле газеты «Гомельская праўда», у сваіх зваротах у гарвыканкам мясцовыя жыхары скардзіліся на гучную музыку, якая перашкаджае ім спаць.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў