Лукашэнка хоча ашчадзіць на медыцыне, адукацыі і дзецях


Дзяржава не можа браць на сябе лішнюю нагрузку, і таму ў наступным годзе трэба правесці аптымізацыю выдаткаў у ахове здароўя і адукацыі, заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка.

{movie}Лукашэнка хоча ашчадзіць на медыцыне, адукацыі і дзецях|right|13991{/movie}

Кіраўнік краіны зрабіў такую заяву, наведваючы дзіцячы цэнтр медычнай рэабілітацыі «Пралеска», што ў Ракаве ў Менскім раёне. Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на высокую сацыяльную нагрузку на бюджэт і папракнуў грамадзянаў у нежаданні плаціць дадатковыя падаткі на асабісты транспарт.

Лукашэнка перакананы, што падвысіць заробкі ў сацыяльнай сферы можна, калі аптымізаваць колькасць працаўнікоў, павялічыўшы нагрузку на адмыслоўцаў. Паводле кіраўніка дзяржавы, права вырашаць, колькі патрэбна працаўнікоў, і размяркоўваць заробкі мусяць мець кіраўнікі ўстановаў сацыяльнай сферы.

Кіраўніцтву «Пралескі» Лукашэнка парэкамендаваў ашчадзіць грошай на прыбіральніцах.

belsat.eu

Стужка навінаў