У Беларусі зноў працуе аўтамабільны партал АВW.by


Аўтамабільны партал АВW.by змяніў уладальніка і зноў пачаў працу. Пра гэта гаворыцца ў публікацыі на сайце АВW.by ад 17 студзеня.

Аб’ява АВW.by. Скрыншот: «Белсат»

«У нашага парталу мноства чытачоў і прыхільнікаў, сярод якіх знайшліся тыя, хто захацеў стаць новым уладальнікам ABW. Сёння ў abw.by новыя заснавальнікі, якія падхапілі эстафету 30-гадовай гісторыі газеты “Аўтабізнес” – самага аўтарытэтнага аўтамабільнага выдання Беларусі», – піша АВW.by.

Паводле звестак Office Life, новым уладальнікам стаў адзін з гульцоў аўтарынку.

ABW.by аб’яўляў пра закрыццё праекту 8 і 19 лістапада.

У канцы кастрычніка 2023 года стала вядома пра затрыманне былога дырэктара парталу Віталя Палякова. У пасце сілавікоў было відэа з Віталём і адзначалася, што ён «прысягаў Ціханоўскай».

У чэрвені 2022 года затрымалі журналіста ABW.by Юрыя Гладчука і галоўнага рэдактара сайта Юлію Мудрэўскую. Гладчука абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі і арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Яго пакаралі двума з паловай гадамі пазбаўлення волі.

Мудрэўскую абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак або ўдзел у іх. Яе пакаралі паўтары гадамі калоніі.

Hавiны
Затрыманы дырэктар аўтамабільнага парталу ABW.by Віталь Палякоў
2023.10.28 21:24

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў