«Калі пачнецца вайна, расейскай базы за 30 хвілінаў не стане»


«Белсат» распытаў жыхароў Берасця, як яны ставяцца да прылёту расейскіх баявых самалётаў на баранавіцкі аэрадром і ці патрэбная беларусам расейская авіяабаза.

Пра намер Расеі да 2015 года размясціць на беларускай тэрыторыі авіяцыйную базу стала вядома сёлета ў красавіку пасля абмеркавання гэтай тэмы Аляксандрам Лукашэнкам з міністрам абароны Расеі Сяргеем Шайгу. Паводле дамоўленасці, да канца гэтага года ў Беларусь мела прыляцець першае дзяжурнае звяно баявых знішчальнікаў. І вось самалёты з’явіліся. Міністэрства абароны гэтай падзеі пакуль не каментуе.

Большасць апытаных жыхароў Берасця бачыць будучыню Беларусі толькі пад крылом Крамля, але расейскую авіябазу не ўсе ўспрымаюць станоўча. Падрабязнасці – у відэаматэрыяле.

{movie}Апытанне: як ставіцеся да прылёту расейскіх баявых самалётаў на баранавіцкі аэрадром?|right|13703{/movie}

АК, belsat.eu

Стужка навінаў