«Важная не Нобэлеўская прэмія, а індэкс цытавання»


Гісторык літаратуры Анатоль Сідарэвіч у «Размове Мацкевіча» – пра ажыятаж у байнэце вакол уручэння прэстыжных прэміяў.

Анатоль Сідарэвіч не пераймаецца тым, што Святлана Алексіевіч гэтак і не атрымала Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры, хоць трапіла ў тройку фаварытаў: «Чырванелі б людзі, якія арыентуюцца на Купалу, Коласа, Багдановіча, Гарэцкага, Гаруна, Бядулю. Раптам у літаратуры, якая дала нямала выдатных пісьменнікаў, не знаходзіцца ніводнага пісьменніка, які піша па-беларуску. Піша на мове суседняга народу і адносіць сябе для расейскай культуры».

Госць згаджаецца з вядоўцам праграмы Уладзімірам Мацкевічам, што далёка не найлепшыя з гледзішча эстэтыкі, літаратуразнаўства пісьменнікі атрымоўваюць «Нобэля», таксама як і ў сітуацыі з прэстыжнымі кінапрэміямі: «Калі прагледзець шэраг нобэлеўскіх лаўрэатаў, ад самай першай прэміі да самай апошняй сёлета, то нават выдатныя знаўцы гісторыі літаратуры не ведаюць усіх лаўрэатаў і не чыталі гэтых лаўрэатаў. Мальер і Шэкспір абышліся без прэміі, і Гётэ з Шылерам, і Бальзак, і Леў Талстой, хоць той жыў у эпоху, калі ўжо прысуджаліся гэтыя прэміі».

{movie}Анатоль Сідарэвіч у «Размове Мацкевіча» |right|12931{/movie}

Анатоль Сідарэвіч зазначае, што для яго самы лепшы крытэр – гэта індэкс цытавання і спасылак на аўтара. «Хоць я заўсёды раблю агаворку: ёсць каліфы на гадзіну і героі на гадзіну, модныя пісьменнікі», – дадае ён. Паводле суразмоўцы, Святлана Алексіевіч адпавядае сённяшнім еўрапейскім трэндам. «Хто спасылаецца на працу Алексіевіч «У вайны не жаночы твар» або на тых жа «Цынкавых хлопчыкаў»? Трэнд прайшоў, мода прайшла, і творы не запатрабаваныя».

АК, belsat.eu

Стужка навінаў