У Лідзе праходзяць «Дажынкі»



Каля Br 350 мільярдаў выдаткавалі на рыхтаванне да свята ўраджаю. Прыкладна траціна гэтых сродкаў – грошы прадпрыемстваў Гарадзеншчыны.

У першы дзень святкавання граматамі, грашовымі прэміямі Br 15 млн і Br 20 млн, а таксама каштоўнымі падарункамі ўзнагародзілі каля 150 працаўнікоў сельскай гаспадаркі. Сёння ж уручылі прэміі пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва падчас жніва.

У нядзельнай праграме “Дажынак” – канцэрты. Працуюць адмысловыя гандлёвыя шэрагі агульнаю даўжынёю каля сямі кіламетраў. Завершыцца святкаванне феерверкам.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары