Дачка Навальнага атрымала прэмію Сахарава за бацьку і ўзгадала ў прамове пра Беларусь


Дачка Аляксея Навальнага Дар’я на прамову да Еўрапарламенту выйшла з партрэтам бацькі. Скрыншот Навальный LIVE

Дар’я Навальная ў Страсбургу атрымала за Аляксея Навальнага, які зараз у папраўчай калоніі, прэмію Сахарава «За свабоду думкі». У сваім выступе перад Еўрапарламентм Дарʼя палымяна акрэсліла цяперашнюю сітуацыю ў Расеі і выказалася пра Лукашэнку і Беларусь. Поўны тэкст выступу Навальнай змясціла «Настоящее время».

«Пацыфікацыя дыктатараў і тыранаў ні разу не спрацавала.

Не істотна, колькі людзей паспрабавалі сябе пераканаць у тым, што шалёны чалавек, які з усіх сіл трымаецца за ўладу, будзе паводзіць сябе годна ў адказ на саступкі і падлашчванні. Гэтага ніколі не здарыцца.

Уся сутнасць аўтарытарнай улады трымаецца на павелічэнні ставак, агрэсіі і пошуку новых ворагаў. І тыя людзі, якія кажуць: «Давайце не будзем ціснуць на Лукашэнку», – і працягваюць весці дыялог, калі ён збіваў людзей і кідаў іх за краты, дабіліся таго, што Лукашэнка саджае цэлыя пасажырскія самалёты, каб затрымаць аднаго чалавека».

«Не душыце, нам трэба дзейнічаць акуратна, каб не раззлаваць іх», – гаворыць прагматык. А заўтра дыктатар вязе да межаў Еўразвяза тысячы мігрантаў, прымушае жанчын і дзяцей штурмаваць платы, у гэты час таемна марыць, каб кагосьці з іх застрэлілі ці задушылі ў натоўпе».

«Той факт, што еўрапейскія банкі дазваляюць Пуціну і яго сябрам адмываць грошы, што яхты пуцінскіх алігархаў працягваюць выклікаць скандалы на еўрапейскім Міжземнаморʼі, што 99% афіцыйных асобаў Расеі і Беларусі наўпрост замяшаныя ў злачынствах, але яны ўсё яшчэ свабодна могуць падарожнічаць па Еўропе (як і іх семʼі), – гэта ўсе знакі таго, што многія з тых, хто прымае рашэнні, нават не спрабуюць выйграць нават невялікую частку гэтага супрацьстаяння».

Аляксей Навальны зараз знаходзіцца ў папраўчай калоніі №2 у горадзе Пакроў ва Уладзімірскай вобласці, куды яго змясцілі, калі ён вярнуўся з Германіі ў Расею: фармальна гэта было зроблена праз парушенне ўмоваў умоўнага ўтрымання па «справе Іў Роше». Навальнаму прызначылі тры з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. У Расеі пасля арышту палітыка прайшлі пратэсты з патрабаваннем вызваліць яго, з-за пераследу многім яго паплечнікам прыйшлося пакінуць Расею.

Hавiны
У Расеі суд прызнаў структуры, заснаваныя Аляксеем Навальным, экстрэмісцкімі арганізацыямі
2021.06.10 10:04

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў