Еўразвяз залучыў у чорны спіс падазраваных у атручванні Аляксея Навальнага


Еўразвяз пашырыў санкцыйны спіс грамадзянаў Расеі і залучыў у яго меркаваных атрутнікаў палітыка Аляксея Навальнага. Гэта вынікае з дакументу, апублікаванага ў афіцыйным часопісе ЕЗ.

У чорны спіс трапілі Аляксей Аляксандраў, Уладзімір Паняеў, Іван Восіпаў, Канстанцін Кудраўцаў, Станіслаў Макшакоў і Уладзімір Багданаў, якіх у Еўразвязе называюць беспасярэднімі выканаўцамі атручвання Аляксея Навальнага.

Апроч таго, пад санкцыі ЕЗ трапілі Артур Жыраў і Кірыл Васільеў, якіх «The Insider» і «Bellingcat» назвалі стваральнікамі атрутных рэчываў з групы «Навічок».

20 жніўня 2020 года Аляксею Навальнаму стала блага ў самалёце Томск – Масква. Самалёт зрабіў экстранную пасадку ў Омску, адкуль Навальнага пасля доўгіх перамоваў перавезлі ў берлінскую клініку. Незалежныя лабараторыі Нямеччыны, Швецыі і Францыі знайшлі ў арганізме палітыка сляды баявой атруты з групы «Навічок». Пазней гэтыя высновы былі пацверджаныя Арганізацыяй забароны хімічнай зброі.

Паводле супольнага расследавання «The Insider», «Bellingcat», CNN, «Der Spiegel», дачыненне да атручання Навальнага можа мець расейская ФСБ, якая сачыла за Навальным. Пазней палітык апублікаваў запіс тэлефоннай размовы з адным з фігурантаў расследавання – Канстанцінам Кудраўцавым, які падчас размовы фактычна прызнаўся, што браў удзел у аперацыі атручання палітыка.

Аляксей Навальны цяпер у расейскай калоніі.

Аналітыка
Выйграць час, залізаць раны. Чаму Расея раптам захацела перамоваў з Украінай
2022.11.15 12:08

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў