Папа Рымскі перадаў вітанні беларусам: «Малюся за вас, і вы маліцеся за мяне»


Біскуп Аляксандр Яшэўскі апублікаваў 13 кастрычніка кароткі зварот Папы Францішака да беларусаў.

Генеральны вікарый Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі, біскуп Аляксандр Яшэўскі расказаў, што Папа Францішак перадаў праз яго вітанні для беларусаў падчас паседжання Генеральнай асамблеі Сіноду біскупаў.

«Вітаю вас усіх! – казаў Папа Францішак. – Няхай Пан шчодра блаславіць вас. Малюся за вас, за ўсю Беларусь, і вы маліцеся за мяне».

Папа Францішак часам згадвае пра Беларусь і рэгулярна сустракаецца з пасланнікам Ватыкану ў Беларусь. Ды афіцыйная пазіцыя Ватыкану да сітуацыі ў Беларусі выклікае пытанні як у звычайных назіральнікаў, так і ў вернікаў: кіраўніцтва Касцёлу робіць двухсэнсоўныя заявы або проста маўчыць адносна рэпрэсіяў у Беларусі, якія закранаюць у тым ліку рэлігійных дзеячаў, каталіцкіх святароў.

Аналітыка
«Ватыкан ідзе на кампраміс з сіламі зла?», або Што стаіць за палітыкай Папы Францішка ў дачыненні Беларусі
2022.11.08 07:28

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў