Папа Рымскі сустрэўся з пасланнікам Ватыкана ў Беларусі


Папа Рымскі Францішак 8 верасня прыняў апостальскага нунцыя ў Беларусі, арцыбіскупа Антэ Ёзіча. Пра гэта паведамляе Vatican News.

Сустрэча адбылася ў ватыканскім Апостальскім палацы. Аб змесце размовы падчас аўдыенцыі нічога не паведамляецца.

Выданне «Позірк» адзначае, што да гэтага папа Францішак сустракаўся з Ёзічам каля года таму – 1 верасня 2022-га. Тады падрабязнасці аўдыенцыі таксама не раскрываліся.

Агляд
Забіраюць крыжык, Біблію, не пускаюць святароў. Як у беларускіх турмах парушаюць правы вернікаў
2023.04.16 07:00

Нагадаем, у канцы чэрвеня Беларусь наведаў спецыяльны пасланнік Папы Рымскага арцыбіскуп Кляўд’ё Гуджэроцці. Апроч удзелу ў рэлігійных падзеях, ён актыўна сустракаўся з прадстаўнікамі лукашэнкаўскага рэжыму. У прыватнасці, з міністрам замежных справаў Сяргеем Алейнікам, упаўнаважаным у справах рэлігіяў і нацыянальнасцяў Аляксандрам Румакам і старшынёй Менскага аблвыканкаму Аляксандрам Турчынам. Але асабіста з Аляксандрам Лукашэнкам Гуджэроцці не сустракаўся.

З тым візітам Гуджэроцці было звязана шмат чаканняў. Паводле крыніцаў «Белсату», Ватыкан імкнуўся дамагчыся саступак – вярнуць Чырвоны касцёл або вызваліць хаця б некалькі палітычных вязняў. Але замест гэтага на саступкі пайшоў Каталіцкі касцёл, у прыватнасці ў пытанні адстаўкі пробашча архікатэдры Клімантовіча, а рэпрэсіі ў дачыненні каталікоў у Беларусі толькі ўзмацніліся.

Аналітыка
Пры ператрусе ксяндзоў білі, застаўся сіняк. Што вядома пра рэйд у менскую архікатэдру
2023.07.21 17:33

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў