У КДБ абверглі словы Макея: рэжым конттэрарэстычнай аперацыі ў Беларусі не ўводзіўся


У Камітэце дзяржбяспекі паведамілі, што ў Беларусі не ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі. Інфармацыя пра гэта мае недакладны характар. Аб гэтым перадае БелТА са спасылкай на крыніцу ў беларускай спецслужбе.

Будынак КДБ у Менску.
Фота: БелТА / belta.by

«На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь контртэрарыстычная аперацыя не праводзілася і цяпер не праводзіцца. Інфармацыя, якая распаўсюджваецца ў інтэрнэце, мае недакладны характар», – адзначыла крыніца ў КДБ.

У КДБ патлумачылі, што контртэрарыстычная аперацыя – гэта спецыяльныя мерапрыемствы па спыненні акту тэрарызму, мінімізацыі яго наступстваў, спыненні дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі, незаконнага ўзброенага фармавання, якія праводзяцца ў мэтах абароны інтарэсаў дзяржавы, забеспячэння бяспекі грамадзян і арганізацый, абясшкоджвання тэрарыстаў.

«Згодна з законам Рэспублікі Беларусь ад 3 студзеня года нумар 77-З «Аб барацьбе з тэрарызмам» рэжым КТА на тэрыторыі краіны ўводзіцца Камітэтам дзяржбяспекі», – падкрэслілі ў ведамстве.

Hавiны
Кіраўнік МЗС Макей: у Беларусі ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі
2022.10.14 08:29

Спецслужба ўдакладніла, што ў краіне «праводзяцца планавыя навучальныя мерапрыемствы ў мэтах падтрымання высокага ўзроўню гатовасці субʼектаў барацьбы з тэрарызмам да выканання задач па прызначэнні». У якасці прыкладу такіх мерапрыемстваў называюцца тактыка-спецыяльныя вучэнні МУС, якія завяршыліся 12 кастрычніка ў Ельску Гомельскай вобласці, якія праходзілі «у цесным узаемадзеянні» з прадстаўнікамі сілавога блоку і органаў мясцовай улады.

Нагадаем, што беларусі міністр знешніх спраў Уладзімір Макей у інтэрвʼю расейскаму выданню «Известия» сказаў, што ў Беларусі ўведзены рэжым контртэрыстычнай аперацыі (КТА). Афіцыйна пра ўвядзенне КТА не абʼяўлялася. Пасля таго, як навіну шырока распаўсюдзілі сусветныя медыі, Макей вымушаны быў апраўдвацца, што яго словы «выхапілі з кантэксту».

Студыя «Белсат»
Экс-чыноўнік Лукашэнкі прагназуе ўступленне Беларусі ў вайну. Вечаровы эфір за 13 кастрычніка
2022.10.13 20:48

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў