За самы прыгожы квіток у музей далі прэмію 4 млн (Фота)


Студэнтка з Віцебску перамагла ў конкурсе на найлепшы дызайн уваходнага квітка для Нацыянальнага мастацкага музею.

Пераможца конкурсу – Ганна Мельнічук (фота 1), студэнтка Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэту, за сваю творчую працу атрымала грашовую прэмію памерам Br 4 млн.

Упершыню за 9-гадовую гісторыю конкурсу прыз глядацкіх сімпатыяў атрымалі адразу 4 ўдзельнікі: інжынер-праграміст Аляксандр Патапаў (фота 2), мастачка Ніна Райдан (фота 3), студэнт БНТУ Уладзіслаў Мароз (фота 4) і студэнт БДУІР Сяргей Кібак (фота 5).

За свае праекты кожны з іх атрымаў прэмію памерам Br 550 тыс.

Конкурс дызайну ўваходнага квітка Нацыянальнага мастацкага музею праводзяць з 2005 года. Замежнае прыватнае прадпрыемства «British American Tobacco Trading Company» ўжо 9 гадоў выступае як генеральны партнёра гэтай творчай ініцыятывы.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў