Як урэшце прачнуцца ў сваёй краіне?


Адвечнае пытанне: хто мы, адкуль прыйшлі ды куды ідзем? У краіне татальнай адказнасці гэтае пытанне застаецца адкрытым. Пра беларускі шлях у «Размове Жбанкова» разважае філосаф Валянцін Акудовіч.

{movie}Валянцін Акудовіч у “Размове Жбанкова”|right|10151{/movie}

Паводле спадара Акудовіча, самае галоўнае, да чаго прыйшлі беларусы – гэта разуменне таго, што ў іх ёсць свая краіна.



«Уявіце сабе – практычна за ўсю найноўшую гісторыю беларусы ніколі не мелі сваёй краіны – не будзем лічыць цяпер БНР. Яна ёсць, але яна ёсць упершыню! Трэба паверыць у гэта, у тое, што яна ёсць не выпадкова, што яна ёсць назаўжды. Пасля ўбачыць нейкі сэнс у гэтым, станоўчыя, а, можа, і адмоўныя моманты. І ўрэшце – убачыць сябе ў сваёй краіне, не ў нейкай вялікай канфігурацыі, як Расейская Імперыя, Рэч Паспалітая, ці Савецкі Саюз, а ў сваёй краіне»
, – сцвярджае Вялянцін Акудовіч.

Філосаф зазначае, што перад беларусамі яшчэ стаіць істотная ментальная змена – зразумець, што ў нас ёсць свая краіна і палюбіць яе ды сябе ў ёй. Гэты працэс адбываецца цяпер, аднак яшчэ далёка не ўсё прачнуліся ў сваёй краіне.

Чым беларусам запомняцца 2010-я? Ці жывем мы ў той краіне, якой жадалі? І чаму нацыянальнае адраджэнне здало свае пазіцыі? І што сёння ўяўляе з сябе нацыянальная свядомасць беларусаў? Пра ўсё гэта – у «Размове Жбанкова» з Валянцінам Акудовічам.

У.Ш., belsat.eu

Стужка навінаў