На Мазырскім НПЗ у пажары загінуў работнік


Ратаўнікі 13 снежня працавалі на ўзгаранні на тэрыторыі Мазырскага НПЗ (Гомельская вобласць). Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве надзвычайных сітуацыяў.

Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод. Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: «Гомельская праўда» / gp.by

У МНС адзначылі, што ў выніку разгерметызацыі рэактарнага блока камбінаванай устаноўкі гідракрэкінгу цяжкіх нафтавых рэшткаў адбыўся выхад вуглевадародзмяшчальнай сумесі з наступным узгараннем. На адзнацы 34 метры на верхнім ярусе ўстаноўкі знайшлі загінулага работніка прадпрыемства.

Прычына і абставіны інцыдэнту высвятляюцца.

Hавiны
На Мазырскім НПЗ загарэлася новая сістэма падчас пусканаладжвальных працаў
2023.01.23 11:47

Гэта ўжо не першы пажар на Мазырскім НПЗ сёлета. Увечары 19 студзеня пажар здарыўся праз разгерметызацыю фільтру камбінаванай устаноўкі гідракрэкінгу цяжкіх нафтавых рэшткаў. У выніку адбыўся выхад гідрагенізату.

А ў ноч на 23 студзеня зноў адбылося факельнае гарэнне сістэмы гідракрэкінгу цяжкіх нафтавых рэшткаў.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў