У Вялікай Брытаніі памёр першы пацыент з штамам о-мікрон


Прэм’ер-міністр Вялікай Брытаніі падчас наведвання паліклінікі ў Лондане распавёў пра першую ахвяру штаму о-мікрон у краіне, піша Бі-Бі-Сі.

Падчас сустрэчы з лекарамі і наведнікамі пункту прышчэпак у Лондане прэмʼер-міністр Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан сказаў, што людзі павінныя адкінуць думку, быццам о-мікрон больш мяккі варыянт COVID-19.

«На жаль, так, о-мікрон прыводзіць да шпіталізацыі, і, на жаль, было пацверджана, што прынамсі адзін пацыент памёр ад о-мікрона, – сказаў прэмʼер-міністр краіны.

Міністр аховы здароўя Брытаніі Сэджыд Джэвід (Sajid Javid) заявіў, што ў краіне цяпер у больніцах лечацца 10 пацыентаў з штамам о-мікрон.

Hавiны
Штам о-мікрон. Што трэба ведаць беларусам і што рабіць кожнаму
2021.12.02 17:52

КІ belsat.eu

Стужка навінаў