Палітвязня і анархіста Мікалая Дзядка этапавалі ў калонію


Палітзняволенага блогера і актывіста анархісцкага руху Мікалая Дзядка 12 лютага этапавалі з магілёўскай турмы №4 у калонію, паведамляецца на ягонай старонцы ў Instagram.

У якую менавіта калонію перавялі актывіста, пакуль невядома.

Мікола Дзядок.
Фота: ПЦ «Вясна»

Прысуд 33-гадоваму Мікалаю Дзядку вынеслі ў Менскім гарадскім судзе 10 лістапада. Суддзя Наста Папко прызнала яго вінаватым па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: арт. 342,ст. 361,ст. 295-3 і прызначыла пакаранне ў выглядзе пяці гадоў пазбаўлення свабоды ва ўмовах агульнага рэжыму. Такое ж пакаранне запытваў пракурор Антон Цюменцаў.

Актывіст не прызнаў віну ні па ніводным артыкуле.

У канцы мінулага месяца, 25 студзеня, Вярхоўны суд разгледзеў апеляцыйную скаргу на прыгавор палітвязня.

Скаргу разглядала судовая калегія Вярхоўнага суда, у якую ўваходзілі суддзі Уладзімір Давыдаў, Андрэй Кавальчук і Мікалай Грынцэвіч. У паседжанні прыняў удзел пракурор Генеральнай пракуратуры Андрэеў. Калегія пакінула скаргу без задавальнення, а прысуд – без змен.

Артыкулы
Палітвязня Мікалая Дзядка паставілі на прафілактычны ўлік як «схільнага да суіцыду»
2021.12.30 11:29

АД, belsat.eu

Стужка навінаў