«Nizkiz», маразы, амністыя. Галоўныя падзеі ў малюнках


Мастак Дэ Лёс разам з «Белсатам» сочыць за галоўнымі падзеямі, які ўплываюць на жыццё беларусаў ці выклікаюць шырокі рэзананс у грамадстве. Паказваем карыкатуры на самыя важныя падзеі апошніх тыдняў.

А ці здагадаецеся без нашых падказак, пра што ідзецца ў малюнках?

Дзяржаўны тэлеканал «Беларусь 4» паведаміў пра затрыманне трох удзельнікаў гурта «Nizkiz». Музыкаў прымусілі запісаць відэа, у якім яны кажуць, што іх папрасілі зняць кліп на акцыях пратэсту ў Менску. Гаворка пра песню «Правілы». Ролік набраў больш за 1 млн праглядаў на YouTube, цяпер яго выдалілі. Музыкаў затрымлівалі сілавікі ў поўным рыштунку з крыкамі: «На зямлю, рукі за спіну!» Амапаўцы схапілі лідара гурта Аляксандра Ільіна, бас-гітарыста Сяргея Кульшу і бубнача Дзмітрыя Халяўкіна.

Меркаванні
«Nizkiz» не апошнія. Пра што мы спрачаемся?
2024.01.10 15:18
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Улады ў Беларусі пачалі рыхтавацца да амністыі, што адбудзецца сёлета з нагоды 80-годдзя вызвалення краіны ад нямецкай акупацыі. Чакаецца, што адпусцяць тых, хто ўчыніў няцяжкія злачынствы. Палітычных вязняў, якіх кіраўнік МУС назваў «тэрарыстамі» і «экстрэмістамі», амністыя не закране.

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Усё часцей узнікаюць спрэчкі паміж тымі, хто выехаў з Беларусі і хто застаўся. Пераважна наконт таго, ці варта вяртацца ў Беларусь і ўвогуле там заставацца. Абвастраюцца непаразуменні пасля гучных затрыманняў, як у выпадку з музыкамі гурта «Nizkiz».

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Школа польскай мовы «PanProfesor» абвесціла пра закрыццё пасля дзевяці гадоў працы. На сваёй Facebook-старонцы ўстанова паведаміла, што вымушаная зрабіць гэта праз ціск сілавікоў.

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

2024 год пачаўся для беларусаў з рэзкага пахаладання. Слупкі тэрмометраў у некаторых рэгіёнах апусціліся да мінус 23 градусаў.

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Дэ Лёс belsat.eu

Стужка навінаў