На мяжы Беларусі РФ афіцыйна ўвялі абмежаванні для кіроўцаў грузавікоў з краінаў ЕАЭС


З 18:00 12 студзеня пропуск праз беларуска-расейскую мяжу кіроўцаў грузавых аўто, якія зʼяўляюцца грамадзянамі краінаў-чальцоў ЕАЭС (Кыргызстана, Казахстана і Арменіі), будзе ажыццяўляцца выключна праз участак «Езярышча-Лабок».

Пра гэта паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэту са спасылкай на Памежную службу ФСБ Расеі.

Ніякіх тлумачэнняў гэтага рашэння дзяржаўныя органы не даюць.

«Мытным заканадаўствам ЕАЭС дапускаецца ажыццяўляць аперацыі, звязаныя з прадаўжэннем тэрміну мытнага транзіту тавараў, змяненнем месца дастаўкі тавараў, атрыманнем дазволу мытнага органа на правядзенне грузавых аперацый і (або) перачэпкі», – заявілі ў Мытным камітэце.

Выпадкі, калі кіроўцаў грузавых аўтамабіляў не прапускаюць праз мяжу Беларусі і РФ, сталі фіксавацца на гэтым тыдні. Гэтыя абмежаванні тычыліся толькі грамадзянаў трэціх краінаў, то бок беларусаў і расейцаў сітуацыя не закранула.

Hавiны
Расейска-беларуская мяжа закрытая для транспартавальнікаў ЕАЭС. Казахстан абураны
2024.01.11 13:34

Міністр гандлю і інтэграцыі Казахстану Арман Шакаліеў 11 студзеня заявіў, што праблема з затрымкай грузавікоў на мяжы з Беларуссю цяпер абмяркоўваецца з беларускім і расейскім калегамі.

«Я лічу, што гэта перашкода. Гаворыцца, што гэта тэхнічны барʼер, але гэта барʼер. Гэтага не павінна быць», – цытуе Армана Шакаліева «Казинформ».

Ён запэўніў, што калі пытанне не будзе вырашана станоўча, то дзеянні беларускага боку будуць афіцыйныя прызнаны перашкодай. Паводле ягоных словаў, «гэта не адпавядае ўмовам інтэграцыі Еўразійскага эканамічнага саюза». «Нашыя калегі [беларускі бок] гавораць, што гэта звязана з пытаннямі бяспекі. У артыкуле 29 дамовы ёсць такое абгрунтаванне. Але да гэтага пытання мы ставімся інакш. Гэта абмяжоўвае рух тавараў», – дадаў міністр.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў