Спікер Дзярждумы РФ прапанаваў канфіскоўваць маёмасць у тых, хто з'ехаў за межы Расеі


Спікер Дзярждумы Вячаслаў Валодзін услед за Беларуссю прапанаваў канфіскоўваць маёмасць у тых расейцаў, якія, знаходзячыся за мяжой, «дазваляюць сабе публічна ліць бруд на Расею». Пра гэта Валодзін напісаў у сваім тэлеграм-канале.

Вячаслаў Валодзін.
Фота: Duma.gov.ru

«Нягоднікі, якія з’ехалі, жывуць нябедна дзякуючы нашай краіне. Знаходзячыся за мяжой, здаюць у арэнду нерухомасць, працягваюць атрымліваць ганарары за кошт расейскіх грамадзян.

Пры гэтым дазваляюць сабе публічна ліць бруд на Расею, абражаюць нашых салдатаў і афіцэраў», – напісаў Вячаслаў Валодзін.

На ягоную думку, мэтаю такіх «нягоднікаў» ёсць «выслужыцца і захаваць свой дабрабыт за мяжой».

Самаабвешчаны кіраўнік Крыму Сяргей Аксёнаў падтрымаў ініцыятыву спікера Дзярждумы і паведаміў, што «Крым ужо ідзе гэтым шляхам».

«Па сутнасці, гэта паразіты, а паразітаў трэба вытручваць», – напісаў Аксёнаў.

6 студзеня ў Беларусі былі апублікаваны законы аб канфіскацыі маёмасці. Паводле яго, сканфіскаваць маёмасць у Беларусі могуць у любых фізічных або юрыдычных асобаў, незалежна ад таго, дзе зарэгістраваныя і калі ўчынілі недружалюбныя дзеянні ў дачыненні РБ.

Hавiны
Палітолаг Валер Карбалевіч: Праз пазбаўленне грамадзянства і маёмасці ўлады могуць змяніць электаральную мапу ў Беларусі
2023.01.06 21:47

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў