Грошай на мадэрнізацыю няма


Мадэрнізацыя – як шмат у гэтым слове! Апошнім часам для ўладаў Беларусі гэтае паняцце стала амаль сакральным. Аднак відавочна, што сродкаў на правядзенне гэтага маштабнага плану – няма. У гэтым яшчэ на мінулым тыдні прызнаўся міністр прамысловасці Дзмітрый Кацярыніч.

Але ж ці стане гэта перашкодаю для кіраўніцтва дзяржавы? Натуральна ж – не: “мадэрнізацыя” – самы вядомы і хіба адзіны маштабны эканамічны праект у гэтым годзе. Ад прадпрыемстваў патрабуюць перабудаваць вытворчасць і вырабляць канкурэнтаздольную прадукцыю.
{movie}Урывак з праграмы “Сальда”|right|9030{/movie}
Эканаміст Леанід Заіка ўспрымае гэтую ініцыятыву хутчэй як спектакль: “Ува ўсім свеце даўно вядома: няма нічога больш затратнага за дзяржаўныя праграмы. Тыя, хто прымазаўся да іх, – тыя ў шакаладзе. Астатнія глядзяць і плоцяць грошы за бяздарны спектакль”.

Глядзіце больш у сюжэце праграмы “Сальда” з аўторку да чацвярга а 19:15. Уся праграма неўзабаве будзе даступная ў нашым архіве.

Аляксей Мінчонак,belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары