Брутальнае затрыманне злодзеяў у сталіцы (Відэа)



Каб надзець мужчынам кайданкі ды завесці ў службовы аўтамабіль, міліцэйскі патруль выклікаў падмогу.

У адной з менскіх крамаў завязалася бойка міліцыянтаў з мужчынамі праз падазрэнне ў крадзяжы. Відэа, на якім затрыманых (аднаго з іх – напалову аголенага) збіваюць дручкамі, выклаў на «Youtube’е» карыстальнік SweetRepublik.

За працэсам спакойна назіралі пакупнікі, некаторыя проста праходзілі міма. Пасля мужчынаў укінулі ў аўта і звезлі.

{movie}Брутальнае затрыманне злодзеяў у менскай краме|right|8997{/movie}АК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары