Літовец-нелегал хацеў атрымаць прытулак у Расеі


41-гадовы жыхар Вільні незаконна перайшоў літоўска-беларускую мяжу. Як потым распавёў памежнікам парушальнік, яго затрымалі, калі ён накіроўваўся ў Расею, каб атрымаць там статус палітычнага ўцекача.

З сабою «палітуцякач» меў толькі літоўскі пашпарт. Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэту, парушальнік ледзьве паспеў адысці ад мяжы – на 400 метраў, і яго адразу затрымалі.

Пакуль што грамадзяніна Літвы змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання Смаргонскай памежнай групы.

Паводле БелаПАН

Стужка навінаў