ГУБАЗіК з АМАПам затрымалі жыхара Слоніму за каментар пра сілавікоў


Супрацоўнікі ГУБАЗіКу пры падтрыманні АМАПу затрымалі жыхара Слоніму за каментар на адрас сілавікоў і прымусова запісалі ягонае відэапрызнанне. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.

Затрыманне Андрэя Казялецкага. Скрыншот з відэа сілавікоў

12 снежня стала вядома пра затрыманне жыхара Слоніму Андрэя Казялецкага сіламі ГУБАЗіКу і АМАПу. Жорсткае затрыманне з тварам у снег сілавікі здзейснілі за тое, што мужчына раней нібыта пакінуў зняважлівы каментар на іхны адрас. Аб прычынах затрымання стала вядома з відэапрызнання затрыманага, якое сілавікі запісалі і распаўсюдзілі праз інтэрнэт.

Тым часам сталі вядомыя дэталі масавага затрымання ў Браславе 7 снежня. Праваабаронцы высветлілі: зноў жа ГУБАЗіК затрымаў у райцэнтры каля 15 чалавек. Большасць – паводле артыкулу 19.11 КаАП. Аднаго з затрыманых забралі за тое, што ў 2020 годзе перапосціў навіну з незалежнага тэлеграм-каналу ў мясцовы чат.

Чытайце па тэме:

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў