У Беларусь даставілі гуманітарную дапамогу з Кітаю – 2 млн дозаў вакцыны «Vero Cell»


Увечары 11 лістапада ў Беларусь прыбыў гуманітарны груз з Кітаю, які перадаў нашай краіне два мільёны дозаў вакцыны супраць каронавіруснай інфекцыі «Vero Cell» карпарацыі «Сінафарм», паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Пасля атрымання кітайскія прышчэпкі ад каронавірусу будуць перавезеныя на склады прадпрыемства «Белфармацыя», а потым – перададзеныя рэгіёнам, удакладняюць у Міністэрстве аховы здароўя.

Гуманітарны груз з Кітаю, атрыманы Беларуссю, – гэта 2 млн дозаў вакцыны «Vero Cell» і 2 млн аднаразовых шпрыцаў. Пра перадачу ў Беларусь прышчэпак супраць COVID-19 дамаўляўся з кітайскімі ўладамі Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы ў Самаркандзе кіраўнікоў дзяржаваў – сябраў ШАС.

З улікам гэтай партыі за 2021-2022 гады Кітай у якасці гуманітарнай дапамогі перадаў у Беларусь каля 5 млн дозаў вакцыны, яшчэ больш за 4,5 млн дозаў Беларусь закупляла самастойна, паведамляе Мінздароўя. У ведамстве ўдакладняюць, што ў 2020 годзе Кітай аказаў нашай краіне бязвыплатную дапамогу сумай $25 млн.

Hавiны
«475 рублёў за 10 таблетак». Ці эфектыўны новы расейскі прэпарат ад ковіду, што з’явіўся ў Беларусі?
2022.11.08 19:48

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў