На аднаўленне энергетычнай інфраструктуры Украіны спатрэбіцца каля 7,5 мільярдаў грыўняў


Стала вядома, колькі будзе каштаваць аднаўленне абʼектаў энергетычнай інфраструктуры Украіны – каля 7,5 мільярдаў грыўняў (каля $ 203 мільёнаў). Аб гэтым заявіў прэмʼер-міністр краіны Дзяніс Шмыгаль, паведамляе яго афіцыйны тэлеграм-канал.

Прэмʼер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль праводзіць сустрэчу з чальцамі ўраду. Скрыншот з відэа. Крыніца: Telegram / Denys_Smyhal

Прэм’ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль заявіў, што на аднаўленне працы пашкоджаных ЦЭС і ЦЭЦ трэба больш за 2,5 мільярды грыўняў (каля $ 68 млн). Яшчэ каля 5 мільярдаў ($135 млн) спатрэбіцца на ўвядзенне ў строй аб’ектаў аператараў сістэмы размеркавання электраэнергіі.

Паводле Шмыгаля, за час вайны пашкоджана больш за 400 аб’ектаў крытычнай інфраструктуры ў сферы электра- і цеплазабеспячэння.

Hавiны
Украінскі энергетык: Расея разбурыла ўсю энергасістэму Херсону
2022.11.12 16:12

Дзяніс Шмыгаль таксама паведаміў, што планавыя адключэнні электраэнергіі ва Украіне працягнуцца. Падача цяпла распачата амаль на 70% абʼектаў краіны і «гэта лічба ўвесь час павялічваецца». Пры гэтым прэм’ер-міністр заклікаў мясцовыя ўлады рыхтаваць разгалінаваную сетку пунктаў абагрэву.

Hавiны
Энергетычны крызіс ва Украіне. 4,5 мільёна спажыўцоў заставаліся без святла ў нядзелю ўвечары
2022.11.07 08:30

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў