«Білі ўсім кабінетам». Палітзняволеная перадала ліст пра катаванні на кавалку туалетнай паперы


Крыніцы «Белсату» перадалі рэдакцыі ліст ад палітзняволенай Кацярыны Новікавай. На кавалку туалетнай паперы Кацярына апісала сваё затрыманне і далейшае зняволенне.

Ліст Кацярыны Новікавай
Ліст Кацярыны Новікавай. Пачатак.
Фота: Белсат

Кацярыну Новікаву затрымалі ў пачатку лета 2023 года. Яе схапілі ў адной начнушцы, у якой яна прабыла ў СІЗА да першай перадачы ад родных.

Кацярыну Новікаву, як адзначае «Вясна», судзілі паводле сямі артыкулаў, ад «Распальвання варожасці» да «Гвалту супраць міліцыянта». Працэс вяла суддзя Алена Шылько, у выніку прысудзілі 6,5 года зняволення і штраф Br 3000, якія яна мае выплаціць у якасці кампенсацыі «пацярпелым».

У лісце на кавалку туалетнай паперы жанчына піша, што пры затрыманні яе біў супрацоўнік ГУБАЗіКу Іван Васілевіч, затым у штабе ГУБАЗіКу на Рэвалюцыйнай 3, яе «ставілі на сцяг, білі ўсім кабінетам». Сказалі, што б’юць за ейныя інтэрв’ю, за Telegram-канал і за ейныя звароты.

Ліст Кацярыны Новікавай
Ліст Кацярыны Новікавай. Працяг.
Фота: Белсат

Лісты Кацярыне амаль не даходзяць. Яна піша таксама, што «малюнкі забаранілі».

«Я ўпала з другога паверху ложка, галавой аб драўляную паліцу, – піша зняволеная. – Здымак зрабілі, але больш за месяц не паведамляюць выніку».

Пацярпелымі ў справе супраць Новікавай выступаюць тыя, ад каго жанчына сама пацярпела ў 2020 годзе. Суддзя і пракурор, згадвае яна, «тапілі за Лу» (актыўна выступалі за Аляксандра Лукашэнку) і зневажалі яе як маглі.

Кацярына падазрае, што сын ейнай першай адвакаткі працуе на ГУБАЗіК, двух сваіх адвакатаў яна называе ніякімі.

Кацярына Новікава
Кацярына Новікава.
Фота: Spring96.org
Гісторыі
Рыгор Кастусёў тры гады за кратамі. Пужаецца сябе, калі бачыць у люстэрку
2024.04.12 06:41

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў