Інфляцыя ў лютым паскорылася. Хутчэй за ўсё кошты раслі на камуналку, турызм і макароны


У лютым рост коштаў паскорыўся, аднак у гадавым вылічэнні інфляцыя стала крыху меншай, паведамляе Белстат. Лютаўская інфляцыя павялічылася да 0,9 % у параўнанні з 0,8 % у студзені. Рост коштаў год да года па выніках лютага склаў 5,6 % супраць 5,9 % па выніках студзеня.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

Больш за ўсё ў параўнанні з лютым 2023 года падаражэлі паслугі – на 7,3 %. Цэны на спажывецкія тавары павялічыліся на 6,4 %, а на нехарчовыя тавары – на 3,2 %.

Калі разглядаць змяненне коштаў у лютым у параўнанні са студзенем 2024 года, то кошты на паслугі таксама раслі хутчэй за ўсё – на 2,3 %. Самы вялікі рост коштаў назіраўся на турыстычныя паслугі – 7,7 %, а таксама на жыллёва-камунальныя паслугі – 6 %.

Харчовыя і нехарчовыя тавары падаражэлі на 0,5 % за месяц. З прадуктаў харчавання цэны хутчэй за ўсё раслі на алкаголь (+2,1 %) і макаронныя вырабы (+2 %). З нехарчовых тавараў найбольш падаражэлі мыйныя сродкі (+1,6 %).

Змяненне коштаў за месяц. Інфаграфіка: Белстат

Белстат таксама лічыць базавую інфляцыю. Яна не ўлічвае змяненне цэн на некаторыя тавары і паслугі, якое звязана з сезоннасцю або адміністрацыйным уплывам на кошты. Базавая інфляцыя ў лютым дасягнула 0,5 %, а з пачатку года склала 1 %.

Каментар
Дарагая лагістыка. Кошты на імпартныя тавары зноў пайшлі ў рост
2023.02.23 20:20

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў