«Адпрацоўка Баранавічаў». Сілавікі затрымалі чатырох гараджанаў


Сілавікі распавялі пра затрыманне чатырох жыхароў Баранавічаў нібыта за ўдзел у пратэстах 9 жніўня 2020 года.

Затрыманыя ў Баранавічах. Крыніца: «Вясна / Правы чалавека ў Беларусі» / Telegram

Гэта «адпрацоўка Баранавічаў», піша тэлеграм-канал, звязаны з сілавікамі. Там жа апублікаванае відэа, у якім мужчыны пад ціскам прызнаюцца, што ўдзельнічалі ў пратэстах. Таксама там відаць кадры з пратэстаў у горадзе.

З якой нагоды праходзіць «адпрацоўка», сілавікі не паведамляюць. Аднак раней афіцыйная прадстаўніца ўправы Следчага камітэту Менску Кацярына Гарлінская распавяла, што сілавікі працягваюць кожны дзень шукаць удзельнікаў пратэстаў 2020 года. Таксама, мяркуючы з заявы Гарлінскай, цяперашнія зачысткі звязаныя з выбарамі ў Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы дэпутатаў.

У 2023 годзе толькі ў Менску заведзена 2580 крымінальных справаў, звязаных з «экстрэмізмам». А 1003 асобы прызнаныя сілавікамі падазраванымі ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх».

Hавiны
Карпянкоў напярэдадні выбараў палохае беларусаў вагнэраўцамі
2024.02.12 10:20

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў